Буйны арсенал боепрыпасаў савецкіх часоў знішчаны ў Пастаўскім раёне
10 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Буйны склад боепрыпасаў савецкіх часоў знішчаны ў Пастаўскім раёне, паведаміў карэспандэнту БелТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Аляксандр Казакоў.
Паступіла аператыўная інфармацыя аб знаходжанні ў пажарным вадаёме на месцы былой вайсковай часці каля вёскі Алься некалькіх боепрыпасаў. Ваеннаслужачыя в/ч 2044 правялі абследаванне вадасховішча. Выяўленыя пасля адпампоўкі вады знаходкі пераўзышлі ўсе чаканні салдат: багаты "улоў" склаў 18 авіябомб ФАБ-50 і 321 артылерыйскі снарад калібрам 37 мм. Для аховы арсенала да прыбыцця спецыяльнай групы размініравання в/ч 5530 была арганізавана ахова аб'екта.
У цяперашні час усе боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.-0-