Буйны склад боепрыпасаў выяўлены на тэрыторыі Полацкага камбіната хлебапрадуктаў

16 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. На тэрыторыі Полацкага камбіната хлебапрадуктаў выяўлена буйны склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. Пры раскопцы катлавана рабочыя выкапалі некалькі патронаў і гранату. Аб небяспечнай знаходцы паведамілі ў міліцыю, а ўсіх, хто знаходзіўся на месцы земляных работ, эвакуіравалі. У ходзе абследавання групай размініравання в/ч №5530 было выяўлена 283 узрывальнікі да ручных гранат, 1 нямецкая проціпяхотная міна, 1 граната РГ-42, гранаты Ф-1 і РДГ-33, а таксама вялікая колькасць патронаў. Усе боепрыпасы знішчаны.-0-