Буйны склад боепрыпасаў выяўлены ў Віцебскім раёне
8 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Буйны склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны выяўлены ў Віцебскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Пры правядзенні земляных работ каля вёскі Макарава былі знойдзены тры мінамётныя міны калібрам 120 мм, 42 - калібрам 81 мм, 27 артылерыйскіх снарадаў калібрам 45 мм, чатыры гранаты Ф-1 і 19 артылерыйскіх запалак.
Групай размініравання в/ч №5524 арсенал знішчаны.-0-