Буйны склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знішчаны ў Віцебскім раёне
31 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Буйны склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знішчаны ў Віцебскім раёне, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Больш за 380 мінамётных мін калібра 82 мм былі знойдзены падчас правядзення земляных работ на полі каля вёскі Вымна. Група размініравання, якая прыбыла, вывезла снарады ў бяспечнае месца і знішчыла.-0-