Буйны склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знішчаны ў Віцебскім раёне

20 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Буйны склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны выяўлены ў Віцебскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Аляксандр Казакоў. Пры правядзенні земляных работ на полі каля вёскі Камары былі знойдзены 13 артылерыйскіх снарадаў калібрам 76 мм, 47 снарадаў калібрам 45 мм, 10 калібрам 37 мм, 9 мінамётных мін (82 мм), 4 артылерыйскія запальнікі і адна граната Ф-1. Небяспечная знаходка вывезена ў бяспечнае месца і знішчана групай размініравання в/ч №5524.-0-