Буйны склад мінамётных мін знойдзены на пустыры ў Полацку

29 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Буйны склад боепрыпасаў выяўлены на пустыры ў Полацку, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама. Каля дома №19 па вуліцы Гастэлы мясцовыя жыхары выявілі артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пры абследаванні тэрыторыі сапёрамі в/ч №5530 было знойдзена 120 мінамётных мін калібра 82 мм, два артылерыйскія снарады калібра 75 мм, адзін артылерыйскі снарад калібра 105 мм і 79 артылерыйскіх узрывальнікаў. Усе боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.-0-