Хто дасягнуў найлепшага выніку ў будаўнічай індустрыі? Віцебскія будаўнікі возьмуць удзел у рэспубліканскім конкурсе

Кто достиг наилучшего результата в строительной индустрии? Витебские строители примут участие в республиканском конкурсе

Адказ на гэтае пытанне дасць конкурс, арганізатарамі якога традыцыйна выступаюць Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Саюз будаўнікоў, Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў. Ужо ў дзясяты раз журы вызначыць лепшыя арганізацыі галіны, праектныя інстытуты, прадпрыемствы прыватнай і дзяржаўнай форм уласнасці, установы адукацыі, якія займаюцца падрыхтоўкай кадраў.

Конкурс «На лепшыя дасягненні ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2012 год» праводзіцца па васьмі намінацыях, сярод якіх «Аб'ект года», «Кіраўнік года», «Экспарцёр года», «Энергазберажэнне» і іншыя.

Падрабязней з умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце ўстановы «Белбудцэнтр». Заяўкі на ўдзел Саюз будаўнікоў прымае да 1 сакавіка.    
Па словах старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама Уладзіміра Белавуса, прыдзвінскія арганізацыі заўсёды займаюць годныя месцы на конкурсе, уваходзяць у лік пераможцаў ужо шмат гадоў. Такі вынік дае самае галоўнае – станоўчы імідж, што дазваляе годна канкурыраваць на рынку будаўнічых паслуг. 

«ВР»