Хто зможа прэтэндаваць на званне «Ганаровы грамадзянін Сенненскага раёна»?
Рашэннем Сенненскага раённага Савета дэпутатаў ад 14 мая 2022 г. № 226 заснавана званне «Ганаровы грамадзянін Сенненскага раёна» і зацверджана інструкцыя аб парадку яго прысваення.
Дадзенае званне ўяўляе сабой найвышэйшую ступень прызнальнасці жыхароў Сенненскага раёна. Яно можа быць прысвоена пры жыцці грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, а таксама жыхарам іншых рэгіёнаў і грамадзянам замежных дзяржаў.
Вызначаны падставы для прысваення звання:
⚜️значныя поспехі ў развіцці эканомікі, вытворчай і грамадска-культурнай дзейнасці, навукі, культуры, мастацтва, адукацыі, аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту;
⚜️адвага і мужнасць, праяўленыя ў надзвычайных сітуацыях, пры выкананні воінскага абавязку, забеспячэнні бяспекі, законнасці і правапарадку;
⚜️іншыя заслугі і дасягненні, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.