«Кубак Дружбы»-2013 у Віцебску!
З 4-га па 7-га ліпеня ў Віцебску адбудзецца міжнародны турнір па пляжным футболе "Кубак Дружбы"-2013. У турніры возьмуць удзел зборныя каманды Беларусі, Турцыі, Украіны, Польшчы, ААЭ і Ірана.
Адкрыццё спаборніцтваў, якія пройдуць на стадыёне па пляжным футболе ў пойме ракі Віцьба, запланавана на 17:45 4-га ліпеня. А перад гэтым, у 15:00, пройдзе прэс-канферэнцыя.
Цяперашні міжнародны турнір 4-ы па ліку ў гісторыі развіцця пляжнага футбола ў нашай краіне. Пачынаючы з 2010 года на гарачых пясчаных пляжах Віцебска спаборнічалі нацыянальныя зборныя каманды па пляжным футболе Расіі, Латвіі, Літвы, Украіны, Азербайджана, Польшчы і Малдовы. Сёння з намі ўжо тытулаваныя каманды з Ірана, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Турцыі. Такое прадстаўніцтва сведчыць аб міжнародным прызнанні ў Рэспубліцы Беларусь такога віду спорту – як пляжны футбол. Прамое пацвярджэнне таму, значныя поспехі нашай зборнай каманды ў еўрапейскіх і міжнародных спаборніцтвах высокага ўзроўню. Мы паступова, крок за крокам, рухаемся наперад.
Склад груп:?
Група «А»: Беларусь, Украіна, Турцыя
Група «Б»: Іран, Польшча, ААЭ
Распарадак спаборніцтваў:
4 ліпеня
16.30 Беларусь – Турцыя
17.45 Адкрыццё турніру
18.15 Іран – ААЭ
5 ліпеня
17.30 Турцыя – Украіна
18.30 ААЭ – Польшча
6 ліпеня
16.30 Польшча – Іран
17.30 Украіна – Беларусь
18.30 Таварыскі матч ветэранаў беларускага футбола і зорак эстрады
7 ліпеня
10.00 Матч за 5-е месца
11.00 Матч за 3-е месца
12.00 Матч за 1-е месца
13.00 Узнагароджанне ўдзельнікаў і ўрачыстае закрыццё турніру
?
beachsoccer.by