Кубракоў: галоўнае для АУС падчас выбараў – бяспека ўдзельнікаў выбарчага працэсу
Галоўная задача органаў унутраных спраў у электаральны перыяд - забяспечыць бяспеку ўсіх удзельнікаў выбарчага працэсу. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас нарады аб гатоўнасці ўсіх структур да правядзення выбараў Прэзідэнта Беларусі.
У Наваполацкім гарвыканкаме Іван Кубракоў прыняў удзел у нарадзе аб гатоўнасці ўсіх структур да правядзення выбараў Прэзідэнта Беларусі. "Галоўная задача органаў унутраных спраў у электаральны перыяд - забяспечыць бяспеку ўсіх удзельнікаў выбарчага працэсу", - падкрэсліў міністр. Ён акцэнтаваў увагу на важнасці ўзаемадзеяння міліцэйскага ведамства з усімі зацікаўленымі, паставіў калегам шэраг канкрэтных задач з акцэнтам на своечасовае і пісьменнае рэагаванне на магчымыя выклікі і пагрозы ў асноўны дзень галасавання. Ён таксама праверыў гатоўнасць вартавых парадку рэгіёна да нясення службы, у тым ліку ў нештатных сітуацыях і ва ўмовах магчымых змяненняў аператыўнай абстаноўкі.
Кіраўнікі Наваполацкага ГАУС і Полацкага РАУС далажылі аб арганізацыі аховы правапарадку і бяспекі на выбарчых участках. Дапамогу міліцыянтам аказваюць дружыннікі, ветэраны міліцыі і прадстаўнікі народнага апалчэння. Начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Любімаў распавёў аб аператыўнай абстаноўцы ў рэгіёне і запэўніў міністра ў тым, што асабовы склад гатовы выканаць пастаўленыя задачы па забеспячэнні бяспекі падчас важнай палітычнай падзеі.