Лялькі-абярэгі, зробленыя рукамі дзяцей, можна ўбачыць на выставе «Цацачныя гісторыі» у Віцебску

Куклы-обереги, сделанные руками детей, можно увидеть на выставке «Игрушечные истории» в Витебске
Хочаце на час вярнуцца ў свет дзяцінства? Адпраўляйцеся ў культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна». Тут на днях адкрылася ўзрушаючая выстава — «Цацачныя гісторыі».

Хочаце на час вярнуцца ў свет дзяцінства? Адпраўляйцеся ў культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна». Тут на днях адкрылася ўзрушаючая выстава — «Цацачныя гісторыі». Якіх толькі лялек тут няма!.. Аўтары ж гэтых цудоўных экспанатаў — навучэнцы дзіцячых аб'яднанняў па інтарэсах, дарослыя прафесіяналы-лялечнікі і майстры-аматары з Віцебска і Оршы.

Галоўнымі гасцямі ўрачыстага адкрыцця «Цацачных гісторый» сталі, вядома ж, дзеці. Сярод іх выхаванцы флорыстычных гурткоў сярэдніх школ №40 і 45, Дзіцячага дома горада Віцебска, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна, а таксама дзеці супрацоўнікаў ААТ «АСБ Беларусбанк» (філіял №200, упраўленне).

 

Фота Дзіяны СІМОНОВІЧПад кіраўніцтвам майстроў народнага клуба аматараў флорыстыкі «Анюта» дзеці рабілі салом'яныя лялькі-абярэгі. Пасля ўрокаў рукадзелля кожнае дзіця атрымала сертыфікат аб праходжанні базавага курса па вырабе той ці іншай цацкі. Пра гэта, а таксама пра падарункі для юных творцаў паклапацілася рэгіянальная грамадская арганізацыя «Белая Русь» ААТ «АСБ Беларусбанк».

Дзіяна СІМОНОВІЧ, "Віцьбічы"