Кулічы і іншыя вырабы да велікоднага стала можна будзе набыць 19 красавіка на кірмашы ў Віцебску
Крашанкі, тварожныя пасхі, кулічы, кексы, салодкія пірагі, мясныя і каўбасныя вырабы, копчанасці! Пасля доўгага посту на Светлае Хрыстова Васкрэсенне да стала прынята падаваць стравы сытныя. Усе гэтыя смачнасці і многае іншае будзе прадстаўлена ў шырокім асартыменце на перадвелікодным кірмашы, які пройдзе 19 красавіка ля КЗ «Віцебск» з 9 да 14.00. На пешаходнай вуліцы Суворава жыхары і госці абласнога цэнтра таксама змогуць набыць велікодныя кулічы, кандытарскія і хлебабулачныя вырабы. Адначасова гандлёвыя рады разгорнуцца на Пралетарскай плошчы і рынку «Цэнтральны» ( вул. Афіцэрская, 2а).
Перадвелікодны кірмаш будзе карысны і для дачнікаў. Ім прапануюць садова-агародны інвентар, пасадачны матэрыял пладова-ягадных культур, мінеральных угнаенняў і інш.
Алена Пятрова, "Віцебскія весці"