Культурна-спартыўны фестываль "Вытокi" пройдзе 12-13 жніўня ў Полацку

Культурна-спартыўны фестываль "Вытокi. Крок да Алiмпу" адкрыецца прэс-турам для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, а таксама арганізатараў і ўдзельнікаў, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.


У ходзе праграмы прэс-тура запланаваны наведванні галерэі-філіяла нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка на тэрыторыі былога езуіцкага калегіума, мемарыяльнага комплексу памяці ахвяр вайны "Урочышча Пяскі", аднаго з вядучых прадпрыемстваў "Полацк-Шкловалакно", гістарычнага будынка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (былой езуіцкай акадэміі).

Акрамя таго, у першы дзень свята адбудзецца семінар у фармаце круглага стала "Актуальныя пытанні падрыхтоўкі спартсменаў і шляхі іх вырашэння" з удзелам спецыялістаў БДУФК і Вышэйшай школы трэнераў, спецыялістаў спартыўных арганізацый Віцебскай вобласці. Семінар-практыкум арганізуе таксама Беларуская алімпійская акадэмія. Падчас правядзення семінара ўдзельнікі пазнаёмяцца з алімпійскімі каштоўнасцямі і дасягненнямі беларускіх атлетаў на галоўных стартах чатырохгоддзя.