Купанне ў Беларусі забаронена ў 66 месцах масавага адпачынку

25 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Купанне ў Беларусі па стане на 24 ліпеня забаронена ў 66 месцах масавага адпачынку. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Мінздароўя Беларусі. Больш за палову месцаў масавага адпачынку, якія ўвайшлі ў "чорны спіс", прыпадае на Мінскую вобласць (34). Тут купанне забаронена ў вадасховішчах Смалявіцкае і Петравіцкае, азёрах каля вёсак Новасялкі, Слабада, Мсціж, Холхаліца Барысаўскага раёна, а таксама азёрах каля вёсак Чыкі і Данілавічы Дзяржынскага раёна. Таксама пад забаронай для купальшчыкаў зона адпачынку "Дубкі" ў Барысаўскім раёне і зона адпачынку горада Барысава. Небяспечна для здароўя купанне ў Дуброўскім вадасховішчы Смалявіцкага раёна, сажалках вёсак Фаставічы і Новыя Фалічы, а таксама вадасховішчы "Леўкі" ў Старадарожскім раёне. Не адпавядаюць санітарна-эпідэміялагічным нормам рэкі Цітоўка (у зоне рэкрэацыі горада Мар'іна Горка Пухавіцкага раёна) і Случ (Слуцкі раён). У Стоўбцах і Стоўбцаўскім раёне забаронена купацца ў рацэ Нёман (пляж ТОК "Высокі Бераг" вёскі Мікалаеўшчына, пляж "Цярамок" вёскі Новы Свержань, зона адпачынку ў Стоўбцах, у вёсках Жукоў Барок і Мікалаеўшчына). Пад забаронай таксама зона адпачынку ў мікрараёне "Акінчыцы" горада Стоўбцы, зона адпачынку вёскі Канкаловічы, азёры вёсак Новая і Горкі. У Валожынскім раёне Мінскай вобласці лепш не заходзіць у ваду Валожынскага вадасховішча, у зоне адпачынку "Жоўты Бераг" і ў зоне адпачынку на рацэ Валмянка. Акрамя таго, нельга купацца ў двух зонах адпачынку ў горадзе Любань, на Салігорскім вадасховішчы, у вадаёме вёскі Квасынічы (Слуцкі раён), возеры ў гарадскім пасёлку Плешчаніцы (Лагойскі раён) і рацэ Гайна ў Лагойску. У Мінску пастановы аб забароне купання і адпачынку вынесены ў дачыненні да вадасховішча "Цна", пляжаў 6-8 вадасховішча "Дразды", зоны адпачынку ў раёне пляжаў 6, 8-9 "Заслаўскага вадасховішча". Усяго ў Мінску забарона накладзена на 3 вадаёмы. Другое месца па колькасці небяспечных для купання і адпачынку месцаў займае Брэсцкі рэгіён. Тут медыкі не раяць акунацца ў возера Свіцяльскае (Баранавіцкі раён), раку Шчара каля вёскі Дарэва; у зоне адпачынку аздараўленчага лагера "Чайка"; раку Ведьма (Ляхавіцкі раён); возера Сяце каля вёскі Велямічы (Столінскі раён); возера "Чорнае" і вадасховішча "Селец" Бярозаўскага раёна. Таксама ў забаронны спіс трапілі гарадскі пляж на рацэ "Мухавец" у Кобрыне; зоны адпачынку санаторыяў "Надзея" і "Буг", гарадскі пляж на рацэ "Мухавец" і Жабінкаўскага раёна; зона адпачынку на рацэ Лясная (Камянец), а таксама вадаёмы Катэра і Шастакова Камянецкага раёна. У Віцебскай вобласці купанне забаронена на рацэ Заходняя Дзвіна (за выключэннем зоны адпачынку парка "Мазурына" у Віцебску), рэках Лучоса і Віцьба ў Віцебску, азёрах Шаты, Суя і Янова Полацкага раёна; у зоне адпачынку АЛЛ "Чайка"; на рацэ Дняпро (у Оршы) і возеры Шчацінка Аршанскага раёна. У Гродзенскай вобласці не адпавядаюць санітарна-эпідэміялагічным нормам сажалкі вёсак Луцкаўляны і Сухаўляны (Гродзенскі раён), а таксама зоны адпачынку на рацэ Нёман у Гродне: пляж "імя XXII партз'езда" і пляж "Цэнтральны". Усяго па адным вадаёме трапілі пад забарону ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Гэта рака Бася Чавускага раёна і зона адпачынку пляжа ЦАР Жлобінскага раёна.-0-