Набыць квіткі на канцэрты «Славянскага базару» можна ў 400 касах па ўсёй Беларусі
Купіць квіткі на канцэрты "Славянскага базару" можна ў 400 касах па ўсёй рэспубліцы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".
Набыць уваходныя дакументы на мерапрыемствы XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" можна за наяўны і безнаяўны разлік у кропках продажаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Прыхільнікі сучасных тэхналогій змогуць забраніраваць сабе месца ў глядзельнай зале з дапамогай сеткі Інтэрнэт. Гэтая паслуга даступная для жыхароў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Балгарыі, Харватыі, Італіі, Славеніі, Германіі, Чэхіі, Грэцыі, Венгрыі, Канады, ЗША, Чылі, Кітая, Індыі, Малайзіі.
З 27 мая пачынаецца рэалізацыя квіткоў на мерапрыемствы, якія пройдуць у Летнім амфітэатры. У межах XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы віцебскага форуму будзе арганізавана 18 канцэртаў. Купіць квіткі на тэатральную праграму і мерапрыемствы, якія пройдуць на іншых фестывальных пляцоўках, можна будзе з 3 чэрвеня.
ХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 11 па 15 ліпеня.