Курс на лічбавізацыю і перааснашчэнне: у Віцебскім ДЛВК прайшла выніковая калегія па выніках работы за 2020 год
Віцебскія лясгасы ў 2020 годзе змаглі выканаць усе паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця і павялічылі выручку на 25%. У пажаранебяспечны сезон мінулага года дзякуючы належнай падрыхтоўцы і арганізацыі ўдалося пазбегнуць буйных лясных пажараў, 32 з 34 былі патушаны лясгасамі самастойна.
– Заўсёды ёсць асцярогі і складанасці, якія звязаны з глебавымі і надворнымі ўмовамі паўночнага рэгіёну, хваробамі лесу і чалавечым фактарам, – падкрэсліў генеральны дырэктар Віцебскага ДВА «Лясгас» Юрый Заблоцкі. – Але прыемна адзначыць, што сёння больш за палову лясгасаў Віцебскай вобласці эканамічна моцна стаяць на нагах. За 2020 год наш сумарны аб'ём экспартнай прадукцыі склаў 32,4 млн дал.
Гэты год у Мінлясгасе аб'яўлены Годам лясных культур, таму галоўнай задачай ставіцца якаснае узнаўленне лясоў, мадэрнізацыя і набыццё тэхнікі, якая дазволіць пашырыць віды выконваемых работ. Таксама ў сувязі з ростам попыту на драўняную сыравіну плануецца павелічэнне аб'ёму яе нарыхтоўкі. Для нарошчвання аб'ёму перапрацоўкі драўніны і павелічэння выпуску пілапрадукцыі на базе Богушэўскага і Полацкага лясгасаў плануецца ўстаноўка сушыльных комплексаў, а ў Гарадоцкім – лініі лесапільні.
Уладзімір Крэч асабліва адзначыў, што павышэнне выручкі, заработнай платы супрацоўнікам, аб'ёму экспартнай прадукцыі лясгасаў Віцебскай вобласці дазваляе ім канкураваць на знешнім і ўнутраным рынках, а таксама смела глядзець у будучыню.
Прыемным завяршэннем мерапрыемства стала ўзнагароджанне лясгасаў, якія дабіліся ў мінулым годзе найлепшых вынікаў. Ганаровае першае месца дасталася Лепельскаму лясгасу.