Курсанты-памежнікі Полацкага вучэбнага пункта прынялі прысягу на вернасць Радзіме
У Полацкім памежным атрадзе зноў сфарміраваны вучэбны пункт. На базе воінскай часці больш за 100 маладых хлопцаў, прызваных з Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей, вывучалі следапытства, агульнавайсковыя статуты, матэрыяльную частку стралковай зброі, займаліся страявой падрыхтоўкай, набывалі навыкі валодання рукапашным боем, вядзення воінскай разведкі.
14 чэрвеня ва ўпраўленні часці ў пасёлку Фарынава адбыўся рытуал прывядзення курсантаў вучэбнага пункта да Ваеннай прысягі. Юнакі ўпершыню далі клятву на вернасць Радзіме.
Пасля першай часткі прыняцця прысягі былі праведзены паказальныя выступленні. Памежнікі прадэманстравалі свае навыкі ў страявой падрыхтоўцы, валоданне прыёмамі рукапашнага бою, элементы затрымання парушальнікаў мяжы з выкарыстаннем службовай сабакі і затрыманне парушальніка супрацоўнікамі спецпадраздзялення.
Ва ўрачыстасці з нагоды прыняцця Ваеннай прысягі прынялі ўдзел начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва Полацкага раёна, свяшчэннаслужыцель Полацкай епархіі, прадстаўнік ветэранскай арганізацыі.
У найбліжэйшай будучыні юнакі працягнуць службу па ахове Дзяржаўнай мяжы ў калектывах памежных застаў.