Курсанты вучэбнага пункта Полацкага памежнага атрада прынялі прысягу

Курсанты учебного пункта Полоцкого пограничного отряда приняли присягу

У Полацкім памежным атрадзе ўжо пяты раз створаны пазаштатны вучэбны пункт. За час існавання вучэбнага пункта падрыхтавана больш за 600 чалавек.

Гэтым разам 115 юнакоў, прызваных з Віцебскай і Гомельскай абласцей, вывучалі тактыку памежнай службы, матэрыяльную частку стралковай зброі, следапытства, страявую падрыхтоўку, агульнавайсковыя статуты, набывалі навыкі рукапашнага бою, вядзення войскавой разведкі.

8 чэрвеня ва ўпраўленні Полацкага памежнага атрада адбыўся рытуал прыняцця Ваеннай прысягі курсантамі вучэбнага пункта. Юнакі ўпершыню далі клятву на вернасць Радзіме. Пасля 1-й часткі прыняцця Ваеннай прысягі былі праведзены паказальныя выступленні байцоў-рукапашнікаў, паказаны прыёмы валодання табельнай зброяй, элементы затрымання парушальніка мяжы і дагляд аўтамабіля з мэтай выяўлення рэчаў, забароненых да перамяшчэння праз Дзяржаўную мяжу з выкарыстаннем службовай сабакі. Завяршылася мерапрыемства правядзеннем канцэрта ў выкананні аркестра Полацкага памежнага атрада.

У урачыстасцях з нагоды прыняцця прысягі прынялі ўдзел начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь палкоўнік Аляксей Цікуноў, старшыня Полацкага раённага Савета дэпутатаў Іосіф Грыбовіч, прадстаўнік праваслаўнай царквы айцец Аляксандр, старшыня ветэранскай арганізацыі Полацкага памежнага атрада палкоўнік запасу Васіль Трафіменка і маці аднаго з ваеннаслужачых.

Пасля завяршэння навучання на вучэбным пункце Полацкага памежнага атрада навіспечаныя памежнікі будуць адпраўлены для далейшага праходжання службы ў падраздзяленні, якія непасрэдна ахоўваюць мяжу, у роту ганаровай варты і ў падраздзяленні забеспячэння органаў памежнай службы.

Памочнік начальніка Полацкага памежнага атрада
па рабоце са СМІ Д.Г.Глебка