Курсы дзелавой беларускай мовы адкрывае Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт

Курсы делового белорусского языка открывает Полоцкий госуниверситет
Павысіць узровень ведання роднай мовы прапануе ўсім ахвотным Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе з 1 красавіка адкрываюцца спецыяльныя навучальныя курсы «Дзелавая беларуская мова».

Павысіць узровень ведання роднай мовы прапануе ўсім ахвотным Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе з 1 красавіка адкрываюцца спецыяльныя навучальныя курсы «Дзелавая беларуская мова». Яны, як расказала выкладчык ПДУ Святлана Лесавіч, у першую чаргу разлічаны на людзей, якія працуюць з дакументацыяй і па абавязку службы абавязаны добра валодаць дзвюма дзяржаўнымі мовамі. Напрыклад, пры напісанні характарыстык супрацоўнікі аддзела кадраў часта не ведаюць, як у беларускай мове скланяюцца прозвішчы. Часам кіраўнік хацеў бы вітаць замежных гасцей па-беларуску, але не ведае, як пісьменна пабудаваць сваё выступленне. Новыя правілы арфаграфіі і асновы вуснай мовы можна будзе вывучыць на курсах на працягу 16 тыдняў. Арганізатары абяцаюць улічыць усе запыты слухачоў і патрэбы вытворчасці.

Ларыса Малашэня, "Віцебскія весці"