Курсы павышэння кваліфікацыі па тэме ”Сацыяльна-гуманітарныя і прававыя аспекты турыстычнай дзейнасці“
Упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта інфармуе, што Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава“ арганізуе правядзенне курсаў павышэння кваліфікацыі па тэме ”Сацыяльна-гуманітарныя і прававыя аспекты турыстычнай дзейнасці“.
Дадзеныя курсы праводзяцца з 28 студзеня па 2 лютага 2013 года для кіраўнікоў турыстычных прадпрыемстваў, спецыялістаў упраўленняў, аддзелаў фізічнай культуры, спорту і турызму, менеджараў, экскурсаводаў, спецыялістаў па турызме. Кошт навучання - 500 000 бел.рублёў. На курсах будуць разгледжаны наступныя пытанні:
- ідэалагічныя і прававыя аспекты турызму;
- метадычныя пытанні экскурсазнаўства;
- менеджмент у турыстычнай сферы;
- прафесійнае майстэрства экскурсаводаў і інш.
Заяўкі дасылаць па электроннай пошце fpkk_ipk@vsu.by. Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца на вышэйназваныя курсы можна па тэлефоне: 8 (0212) 48 13 34 або па адрасе: г.Віцебск, Маскоўскі праспект,33, кабінет 614 А.