Лабараторныя даследаванні туш дзікіх кабаноў далі адмоўны вынік
Некалькі дзён таму на адным з рэгіянальных інтэрнэт-рэсурсаў з'явіліся паведамленні аб тым, што на беразе Заходняй Дзвіны ў межах горада Віцебска цячэннем у розных месцах выкінула на бераг некалькі туш дзікіх кабаноў. Журналісты недвухсэнсоўна палохалі людзей прывідам афрыканскай чумы свіней.
Як паведаміў галоўны ветэрынарны ўрач Віцебскай вобласці А.М.Казак, пасля адбору проб, неабходных для правядзення аналізаў, тушы былі пахаваныя з выкананнем неабходных мер бяспекі.
Даследаванні паталагічнага матэрыялу, праведзеныя супрацоўнікамі абласной ветэрынарнай лабараторыі на наяўнасць віруса АЧС, далі адмоўны вынік - вірус афрыканскай чумы свіней у загінулых жывёл не выяўлены.
Мяркуемай прычынай гібелі дзікіх кабаноў магло стаць утапленне пры спробе зімой перасекчы раку. Аб тым, што кабаны загінулі не 2-3 дні таму, а працяглы час таму, сведчыць адсутнасць месцамі на тушах шчаціністага покрыва.