Лайма Вайкуле піша вершы і кнігі
11 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Лайма Вайкуле піша вершы і кнігі. Пра гэта яна распавяла сёння на прэс-канферэнцыі ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне, ці могуць быць напісаны песні на яе вершы, спявачка выказала меркаванне, што гэта павінны рабіць толькі прафесіяналы, адзначыўшы, што яе вершы чытаюць толькі хатнія. "Апублікую іх толькі пасля таго, як скончацца грошы", - пажартавала яна.
Лайма – выдатная, дасціпная апавядальніца, з тонкім пачуццём гумару. Па ўласным прызнанні артысткі, у цяперашні час яна піша кнігу, прычым ужо трэцюю. Але кнігі гэтыя нідзе не выдаваліся. "Пакіну іх у спадчыну сваім родным", - сказала спявачка.-0-