Латвійскія бізнесмены прапануюць віцебскім прадпрыемствам удзел у праектах праграмы «Рэгіён Балтыйскага мора»
23 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Латвійскія бізнесмены прапануюць віцебскім прадпрыемствам супрацоўніцтва ў праектах па праграме транснацыянальнага супрацоўніцтва Еўрапейскага Саюза "Рэгіён Балтыйскага мора", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны.
Прапанова паступіла на міжнародным бізнес-форуме "Інвестыцыйныя ініцыятывы Віцебскай вобласці". Формы будучага супрацоўніцтва мяркуецца абмеркаваць на Латгальскім інвестфоруме, які пройдзе ў красавіку ў Даўгаўпілсе. У ім возьмуць удзел прадпрыемствы вобласці. У латвійскіх бізнесменаў выклікае цікавасць сумесную дзейнасць па выпуску вырабаў лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўцы.
Па словах Канстанціна Чорнага, крокі па лібералізацыі эканомікі, зробленыя ў Беларусі, знайшлі пазітыўны водгук у патэнцыйных інвестараў. Многія з іх перагледзелі свае падыходы да супрацоўніцтва і выказалі зацікаўленасць у стварэнні сумеснай канкурэнтаздольнай вытворчасці на тэрыторыі вобласці.
У рэалізацыі праграмы транснацыянальнага супрацоўніцтва ЕС "Рэгіён Балтыйскага мора" ўдзельнічаюць 11 краін: Беларусь, Германія, Данія, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Расія, Фінляндыя, Швецыя і Эстонія. Прыярытэтнымі напрамкамі з'яўляюцца інавацыйныя даследаванні, садзейнічанне прывабнасці і канкурэнтаздольнасці гарадоў і рэгіёнаў Балтыйскага мора. Заяўнікамі грантаў могуць быць рэспубліканскія і мясцовыя органы ўлады, навукова-даследчыя інстытуты і ўстановы адукацыі, прадпрыемствы, якія знаходзяцца ў уласнасці мясцовых органаў улады, гандлёва-прамысловыя палаты.-0-