Прэм'ер Латвіі супраць санкцый у дачыненні да Беларусі

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Латвіі Валдзіс Дамброўскіс супраць санкцый у дачыненні да Беларусі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю латвійскай газеце Diena. "Латвія таксама выступае супраць прымянення шырокіх санкцый, якія не толькі закранулі б многіх жыхароў Беларусі, але і прычынілі б значную шкоду эканоміцы шэрагу краін ЕС, уключаючы Латвію", - сказаў Валдзіс Дамброўскіс. Паводле яго слоў, цяпер гэтае пытанне абмяркоўваецца ў рабочых групах, дзе прадстаўнікі Латвіі актыўна выказваюць сваё меркаванне аб мінімізацыі адмоўнага эфекту эканамічных санкцый у краінах - удзельніцах ЕС. Латвійскі прэм'ер-міністр адзначыў, што ЕС не прадугледжвае кампенсацыі страт, якія нейкая з краін ЕС можа панесці ў выніку прымененых у дачыненні да Беларусі санкцый. -0-