Лаўрэатамі звання «Чалавек года Віцебшчыны-2017» сталі 50 працаўнікоў вобласці

Лауреатами звания «Человек года Витебщины-2017» стали 50 тружеников области
Віцебскі аблвыканкам рашэннем №44 ад 26 студзеня 2018 года прысвоіў ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» па пяці намінацыях 50 прадстаўнікам рэгіёна. У ліку лаўрэатаў – лепшыя працаўнікі па выніках 2017-га ва ўсіх сферах дзейнасці і галінах: прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі, ахове здароўя, ЖКГ, гандлі і інш.

Ушанаванне ўзнагароджаных адбудзецца 2 лютага ў Канцэртнай зале "Віцебск" у рамках урачыстага мерапрыемства з нагоды 80-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці.

Спіс лаўрэатаў «Чалавек года Віцебшчыны-2017»

Азнаёміцца з лаўрэатамі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» папярэдніх гадоў можна тут.

"Віцебскія весці".