Лаўрэатаў абласнога этапу конкурсу «Жанчына года – 2022» ушанавалі ў Віцебску
– У апошні час мы бачым, што менавіта жанчыны выцягваюць на сваіх далікатнымі плячах многія праекты, якія рэалізуюцца ў горадзе, вобласці, краіне. І сёння вельмі важна адзначаць вашу працу, дасягненні і гаварыць словы падзякі. Вы натхняеце нас, мужчын, надаяце сэнс працы, атачаеце цяплом і клопатам, – адзначыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
Першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Ліневіч падкрэсліў, што роля жанчыны ў сучасным свеце расце з кожным днём. Выдатныя і таленавітыя яны адрозніваюцца актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, спалучаюць у сабе розныя ролі і натхняюць прыкладам іншых.
Сярод тых, хто падняўся на сцэну за заслужанай узнагародай, пенсіянерка, член пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Сенненскай ЦРБ Паліна Косабуцкая. У пасляваенныя гады ўраджэнка вёскі Мядзведзі Верхнядзвінскага раёна скончыла медінстытут у Віцебску. Па размеркаванні прыехала на Сенненшчыну, дзе прапрацавала 41 год педыятрам. Паліна Аляксандраўна ўваходзіць у склад раённага каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, прадстаўляючы Беларускую асацыяцыю былых непаўналетніх вязняў фашызму, спявае ў хоры ветэранаў, з'яўляецца валанцёрам Чырвонага Крыжа.
– У фінале конкурсу Віцебскую вобласць у розных намінацыях прадставяць сем пераможцаў – гэта кіраўнікі, ветэраны, маці, якія выхоўваюць не толькі родных дзяцей, працаўніцы сяла і заслужаныя работніцы. Іх усіх аб'ядноўвае галоўнае – любоў да дзяцей, сваёй краіны і клопат аб будучыні нашай дзяржавы, – адзначыла старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая.
– У намінацыі «Паспяховы кіраўнік» Віцебшчыну прадставіць Ганна Бурэнь, член пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ», дырэктар Полацкага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага каледжа;
– У намінацыі «Гаспадыня сяла» – Анфія Беразко, член праўлення Гарадоцкай раённай арганізацыі ГА «БСЖ», старшыня Пальмінскага сельскага Савета дэпутатаў Гарадоцкага раёна;
– У намінацыі «Активная грамадзянская пазіцыя» – Вольга Набойшчыкава, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ» завода «Палімір», ААТ «Нафтан» завод «Палімір», начальнік сектара інфармацыйна-выхаваўчай работы;
– У намінацыі «Сэрца аддаю людзям» – Анастасія Ярашэнка, член пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ», студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта ВДУ імя П.Машэрава;
– У намінацыі «Мацярынская слава» – Аксана Пагарэлава, член пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ», педагог-псіхолаг Кастрычніцкага дзіцячага садка Віцебскага раёна;
– У намінацыі «Духоўнасць і культура» – Жанна Балабуева, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ», дырэктар Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча;
– У намінацыі «Не старэюць душой ветэраны» – Паліна Аляксандраўна, пенсіянер, член пярвічнай арганізацыі ГА «БСЖ» Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы.