Лячэнне ў Беларусі хворага на ВІЧ/СНІД абыходзіцца ў $2 тыс.

17 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. На лячэнне хворых на ВІЧ/СНІД у Беларусі штогод накіроўваюцца велізарныя сродкі, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Валянціна Качан сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай завяршэнню рэспубліканскага аўтапрабегу "Скажы СНІДу - НЕ!", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па папярэдніх падліках, лячэнне аднаго чалавека абыходзіцца амаль у $2 тыс., і гэта толькі калі казаць пра набыццё неабходных лекаў. Калі ж хвораму патрабуецца шпіталізацыя, гэтая сума ўзрастае да $10 тыс., удакладніла намеснік міністра. Штогод у Беларусі інфікуецца смяротным вірусам каля тысячы чалавек. На сённяшні дзень агульная колькасць заражаных складае больш за 10 тыс. Пры гэтым калі раней асноўным шляхам перадачы ВІЧ было заражэнне пры ін'екцыйным ужыванні наркотыкаў, то ў цяперашні час 75% людзей заражаюцца пры незашрытым палавым кантакце, а па асобных рэгіёнах Беларусі ўдзельная вага заражэння палавым шляхам дасягае амаль 90%. Найбольш уразлівай часткай насельніцтва па-ранейшаму застаецца моладзь. Яе ўдзельная вага ў узроставай структуры займае 65%. Аднак выклікае занепакоенасць і павелічэнне долі захворвання ў старэйшым узросце, дадала Валянціна Качан.-0-