«Лядовая арэна» ў Воршы прыняла сваіх першых наведвальнікаў
З адкрыццём доўгачаканага спартыўна-забаўляльнага комплексу ў жыхароў і гасцей горада з'явілася выдатная магчымасць аздараўляцца, займацца спортам і з карысцю праводзіць вольны час. У найбліжэйшай будучыні на лёд выйдуць хакейныя каманды, прыхільнікі шорт-трэка, а пакуль аршанцы з задавальненнем апрабуюць новую лядовую пляцоўку.
Ужо працуюць у тэставым рэжыме трэнажорная, харэаграфічная, більярдная залы, цэнтры фітнесу і боўлінга. Прымаюцца заяўкі на наведванне сауны з басейнам, камплектуецца штат рэстарана «Атмасфера». Для дзяцей і моладзі абсталявана памяшканне з гульнявымі аўтаматамі, два відэазалы, а для дзелавых колаў і грамадскасці – канферэнц-зала і прэс-цэнтр.
Усё гэта – клопат пра людзей кіраўніка дзяржавы, неацэнны ўклад Віцебскага аблвыканкама і генеральнага спонсара – Беларускай чыгункі, а таксама заслуга саміх аршанцаў.
Вольга Лебедзева