Наступны тыдзень у Віцебскай вобласці чакаецца ледаход на рэках
Ледаход на рэках Віцебскай вобласці чакаецца на наступным тыдні. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Васіль Чакан, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
У цяперашні час вясновыя працэсы ў вобласці развіваюцца спакойна. Штодзённы прырост вады складае ад 9 да 15 см, лёд на рэках яшчэ захоўваецца. Аднак ужо на наступным тыдні, па прагнозах сіноптыкаў, дзённая тэмпература паветра ў рэгіёне паднімецца да 14-15 градусаў цяпла, а начная складзе плюс 7-8 градусаў. Чакаецца пачатак ледаходу і моцнае раставанне снегу, канстатаваў Васіль Чакан, дадаўшы, што аб'ём снежных запасаў у гэтым годзе перавышае сярэднегадавыя паказчыкі на 40-50%. Вялікія яго запасы сканцэнтраваны ў вярхоўях Заходняй Дзвіны і Дняпра, дзе яны дасягаюць 60 см.
З мэтай папярэджання затораў лёду на рэках першы выбух у вобласці супрацоўнікі МНС зрабілі 1 красавіка на рацэ Чарніца ў Лёзненскім раёне. "Таксама ёсць яшчэ 16 месцаў на рэках Заходняя Дзвіна, Дзісна і Ула, дзе магчымыя падрывы лёду", - дадаў начальнік упраўлення.