Леанід Захлеўны менш за 8 балаў нікому з удзельнікаў дзіцячага конкурсу «Віцебск-2009» не паставіў
14 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Леанід Захлеўны менш за 8 балаў нікому з удзельнікаў дзіцячага конкурсу "Віцебск-2009" не паставіў. У гэтым ён прызнаўся журналістам сёння пасля канцэрта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першы дзень Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2009" праходзіў пры поўным аншлагу. 19 удзельнікаў з 16 краін выканалі творы на роднай мове. Традыцыйна падтрымаць іх сабраліся віцебскія равеснікі. Гарачыя апладысменты сарвалі прадстаўнікі Расіі, Украіны (Андранік Алексанян сёлета перамог у нацыянальным адборачным туры дзіцячага "Еўрабачання"). Самая юная ўдзельніца сёлета сямігадовая беларуска Марыя Новік двойчы вярталася за апладысментамі гледачоў. З усіх удзельнікаў без падтанцоўкі выступаў толькі выканаўца з Таджыкістана. Дзесяцігадовы артыст Шохрух Юнусаў пакараў віцебскую публіку мужчынскай харызмай і моцным голасам.
Без долі сумневуў выбраць пераможцу членам журы будзе нялёгка. Гэта пацвердзіў і Леанід Захлеўны. "Кожны з удзельнікаў - годны прэтэндэнт на перамогу", - падкрэсліў ён.
Другое конкурснае выступленне адбудзецца заўтра, 15 ліпеня. Удзельнікам трэба будзе выканаць любую кампазіцыю на свой выбар.-0-