Лепельскі і Полацкі раёны першымі ў вобласці выберуць удзельнікаў Усебеларускага народнага сходу

27 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Лепельскі і Полацкі раёны першымі ў Віцебскай вобласці выберуць сваіх прадстаўнікоў на чацвёрты Усебеларускі народны сход, паведамілі сёння карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама. Раённыя сходы упаўнаважаных па вылучэнні ўдзельнікаў усенароднага форуму, па папярэдняй інфармацыі, пачнуцца ў вобласці 2 лістапада. Прадстаўнікам працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, грамадзян па месцы жыхарства трэба будзе выбраць 350 удзельнікаў Усебеларускага сходу. Самай шматлікай будзе дэлегацыя Віцебска - 98 удзельнікаў, ад Оршы і Наваполацка трэба будзе выбраць па 30 дэлегатаў, ад Полацка - 20. Больш за 10 прадстаўнікоў будуць дэлегаваць Полацкі, Лепельскі, Глыбоцкі, Віцебскі, Чашніцкі раёны. Як паведамлялася БЕЛТА раней, чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня. Праз сход рэалізуецца канстытуцыйнае права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне сходу выносяцца вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2006-2010 гады і асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. У сходзе прымуць удзел 2,5 тыс. чалавек.-0-