Лепельскі малочна-кансервавы камбінат інвеставаў у асноўны капітал у 2010 годзе звыш Br5 млрд.
22 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Лепельскі малочнакансервавы камбінат" плануе інвеставаць у асноўны капітал у 2010 годзе звыш Br5 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
Асноўная частка інвестыцый пойдзе на рэалізацыю праекта па пераўтварэнні кацельні ў міні-ЦЭЦ. Гэта дазволіць не толькі пакрыць патрэбнасць камбіната ў цяпле і электраэнергіі для ўласных патрэб, але і зарабляць на пастаўцы іх звышдастаткаў гораду. У цяперашні час на прадпрыемстве распрацоўваецца бізнес-план праекта, пралічваецца неабходны аб'ём інвестыцый і чаканы эканамічны эфект, вызначаюцца крыніцы фінансавання.
Акрамя таго, у 2010 годзе трэба будзе ўвесці ў эксплуатацыю другі пускавы комплекс новай рабатызаванай фермы ў СПК "Заазер'е". Частка сродкаў будзе накіравана на планавую мадэрнізацыю вытворчых участкаў прадпрыемства.
Па выніках 2009 года камбінат выпусціў прадукцыі на Br142,5 млрд., што складае 112,6% да аналагічнага перыяду мінулага года. Экспартавана прадукцыі больш чым на $20 млн. Пастаўкі ажыццяўляліся ў Расію, Казахстан, а таксама ў Венесуэлу, Францыю, Ірак, Іран, Сірыю, Польшчу. Паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 9,5%.
Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2009 годзе дасягнулі Br24,8 млрд. У ліку найбольш буйных рэалізаваных праектаў - запуск новага кампрэсарнай цэха магутнасцю 3,1 тыс. кВт і ўвод у эксплуатацыю першага пускавога комплексу новай малочнатаварнай фермы на 930 галоў жывёлы ў СПК "Заазер'е".
Прадпрыемства заснавана ў 1951 годзе. Рэфармавана ў ААТ у 1998-м. У склад камбіната ўваходзяць сельскагаспадарчы вытворчы філіял "Заазер'е", Талачынскі масласырзавод, Докшыцкі і Бешанковіцкі малочныя заводы. Спецыялізуецца ААТ "Лепельскі малочнакансервавы камбінат" на выпуску цэльнамалочнай прадукцыі, сухога абястлушчанага малака, сыроў, марожанага. Асартымент налічвае больш за 100 найменняў. Сярэдне-спісачная колькасць працаўнікоў - 876 чалавек.-0-