Лепельскі малочна-кансервавы камбінат у 2009 годзе інвестуе ў тэхпераўзбраенне Br30 млрд.

25 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Лепельскі малочнакансервавы камбінат" у 2009 годзе плануе інвеставаць у развіццё прадпрыемства Br30 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на камбінаце. Сродкі прадугледжваецца накіраваць на будаўніцтва рабатызаванай малочна-таварнай фермы на тысячу галоў буйной рагатай жывёлы, што дазволіць павялічыць аб'ём сыравіны і, адпаведна, вытворчасць прадукцыі. У цяперашні час тут ужо мантуецца астов будынка, праводзяцца тэндары на пастаўку абсталявання для камплектацыі фермы. Асвоеныя інвестыцыі склалі Br2 млрд. Акрамя таго, у бягучым годзе камбінату трэба будзе прыступіць да рэалізацыі праекта па пераўтварэнні кацельні ў міні-ЦЭЦ магутнасцю 1,7 МВт і 20 т пары ў гадзіну. Дзеючая кацельня выпрацоўвае 25 т пары ў гадзіну. Гэтага хапае для забеспячэння прадпрыемства цяплом. Аднак абсталяванне, устаноўленае больш за 20 гадоў таму, ужо састарэла. Міні-ЦЭЦ дазволіць не толькі перакрыць патрэбу камбіната ў цяпле і электраэнергіі для ўласных патрэб, але і зарабляць на пастаўцы іх лішкаў гораду. Аб'ём неабходных сродкаў на праект пралічваецца. У 2010 годзе прадпрыемства плануе пабудаваць новы цэх сушкі малака, інвестыцыі складуць 4 млн. еўра. Зацікаўленасць у фінансаванні ўжо праявіла адна з дацкіх кампаній. За 2008 год Лепельскі малочнакансервавы камбінат інвеставаў у развіццё вытворчасці 1,3 млн. еўра. З іх 1 млн. еўра быў накіраваны на будаўніцтва кампрэсарнай для ахаладжэння малака і 300 тыс. еўра - на мадэрнізацыю сушылкі. За 2008 год камбінат перапрацаваў 152 тыс. т сыравіны, што на 16,1% больш у параўнанні з папярэднім годам. За гэты перыяд выпушчана прадукцыі на Br129 млрд., або 120,4% да 2007 года. Паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 9,5%. Экспарт дасягнуў $33 млн. (110,2%). Удзельная вага экспарту за мінулы год склала 59%. Асноўная доля экспартных паставак (93,6%) прыпала на краіны СНД, 6,4% - на краіны далёкага замежжа, у ліку якіх Польшча, Францыя, Ірак, Іран, Сірыя. Прадпрыемства заснавана ў 1951 годзе, рэфармавана ў ААТ у 1998-м. Доля дзяржавы ва ўстаўным фондзе складае 97,2%. У склад камбіната ўваходзяць сельскагаспадарчы вытворчы філіял "Заазер'е", Талачынскі масласырзавод, Докшыцкі і Бешанковіцкі малочныя заводы. Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску суцэльнамалочнай прадукцыі, сухога абястлушчанага малака, сыроў, марожанага. Асартымент выпускаемых вырабаў налічвае больш за 100 найменняў. Агульная колькасць працаўнікоў - каля 900 чалавек.-0-