Лепельскі малочнакансервавы камбінат паставіць палову выпушчанага сухога малака сёлета ў Венесуэлу

15 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Лепельскі малочнакансервавы камбінат" каля 50% выпушчанага сухога малака паставіць у 2010 годзе ў Венесуэлу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. Усяго ў Венесуэлу будзе экспартавана 4,5 тыс. т сухога малака на $16,2 млн. Асноўная частка прадукцыі ўжо адгружана, апошнія 300 т плануецца адправіць да канца лістапада. За кошт павелічэння ў тры разы ў параўнанні з 2009 годам паставак у Венесуэлу, доля рынку гэтай краіны ў агульным аб'ёме экспарту прадпрыемства за студзень-кастрычнік гэтага года ўзрасла да 39,6%. Нарошчванне паставак у Венесуэлу звязана з пераразмеркаваннем экспартных патокаў прадпрыемства, у асноўным з карэкціроўкай паставак прадукцыі ў Расію. У далейшым камбінат мае намер павялічваць экспарт у Венесуэлу. Так, ужо вядуцца перамовы аб пастаўцы ў 2011 годзе 6 тыс. т сухога малака. Усяго за 10 месяцаў прадпрыемства экспартавала прадукцыі на $40,8 млн., што ў 2,2 раза больш у параўнанні з аналагічным узроўнем мінулага года. Асноўным партнёрам камбіната з'яўляецца Расія, на якую прыпадае 52% у агульным аб'ёме экспарту. Пастаўкі таксама ажыццяўляюцца ў Казахстан і Малдову. Інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-кастрычнік склалі Br20,4 млрд. Да канца года на мадэрнізацыю прадпрыемства плануецца накіраваць яшчэ Br7 млрд. Прадпрыемства ўведзена ў эксплуатацыю ў 1951 годзе, рэфармавана ў ААТ у 1998-м. У склад камбіната ўваходзяць сельскагаспадарчы вытворчы філіял "Заазер'е", Талачынскі масласырзавод, Докшыцкі вытворчы цэх і Бешанковіцкі малакапрыёмны пункт. Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску сухога цэльнага і абястлушчанага малака, молатачна-малочнай прадукцыі, сыроў, марожанага, сметанковага масла, заменнікаў цэльнага малака. Асартымент выпускаемых вырабаў налічвае больш за 100 найменняў. Сярэдне-спісачная колькасць працаўнікоў - звыш 860 чалавек. За студзень-кастрычнік бягучага года выпушчана прадукцыі на Br180,8 млрд., або 114% да аналагічнага перыяду 2009-га. Рэнтабельнасць рэалізацыі за дзевяць месяцаў склала 4,3%.-0-