Лес адкрылі для наведвання ў чатырох раёнах Віцебшчыны

Леса открыли для посещения в четырёх районах Витебщины

У Бешанковіцкім, Глыбоцкім, Гарадоцкім і Міёрскім раёнах Віцебскай вобласці зняты забароны на наведванне лясоў і тарфянікаў у сувязі з высокай пажаранебяспечнай абстаноўкай.

Забарону на наведванне лясоў у гэтых раёнах адмянілі пасля дажджоў, якія прайшлі на іх тэрыторыі і знізілі ў лясных масівах і тарфяніках клас пажарнай небяспекі. Таксама ўступае ў сілу дазвол на збор брусніц (з 3 верасня), а з 5 верасня дазволена нарыхтоўваць журавіны.

АНТ.