Лесавіна дарожная сетка павялічыцца на сотню кіламетраў
У Мінлясгасе паведамілі, што з пачатку года ў эксплуатацыю ўведзены 5 лясных дарог агульнай працягласцю каля 25 км, за астатнія месяцы плануецца пабудаваць яшчэ 14 аб'ектаў. І да канца 2020 года лясная дарожная сетка павінна павялічыцца як мінімум на сотню кіламетраў. Пры гэтым найбольшая колькасць лясных дарог з'явіцца ў паўночным рэгіёне Беларусі.
– З пачатку года ва Ушацкім і Верхнядзвінскім лясгасах пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю 2 лясгасныя дарогі агульнай працягласцю каля 7,6 км, – адзначыла намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Віцебскага ДВА «Лясгас» Марыя Міхневіч. – Плануецца, што да канца 2020-га будзе пабудавана яшчэ 5 аналагічных аб'ектаў. У выніку чаго ў рэгіёне з'явіцца 35,8 км новых лясгасных дарог, што складае траціну ад запланаванага на бягучы год у цэлым па рэспубліцы. Дадатковымі кіламетрамі прырастуць Віцебскі, Дзісненскі, Шумілінскі і Лёзненскі лясгасы.
Нагадаем, што аб'ёмы будаўніцтва лесагаспадарчых дарог рэгулююцца дзеючай дзяржаўнай праграмай «Беларускі лес». Павелічэнне працягласці транспартнай сеткі ў лесе абумоўлена неабходнасцю асваення штогод павялічваемай разліковай лесасекі, своечасовага правядзення лесааднаўленчых работ і мерапрыемстваў па барацьбе з хваробамі і шкоднікамі лесу, ліквідацыі лясных пажараў.
"Віцебскія весці", фота з адкрытых крыніц.