Лясгасы Віцебскай вобласці плануюць нарыхтаваць 5 тыс. т бярозавага соку
20 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Лесгасы Віцебскай вобласці сёлеташняй вясной плануюць нарыхтаваць 5 тыс.т бярозавіку, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА вядучы інжынер пабочнага карыстання лесам і падсобнай сельскай гаспадаркай Віцебскага абласнога вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання (ВВЛГА) Алег Грыцкевіч.
Падсочка бяроз пачалася на мінулым тыдні. За гэты час работнікі лясніцтваў сабралі больш за 1,8 тыс.т соку. Пры гэтым найбольш актыўна збор праводзіцца ў Бегамльскім, Глыбокскім, Дзісненскім, Лепельскім, Пастаўскім і Талачынскім лесгасах. Нарыхтаваная прадукцыя пастаўляецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы Віцебскага аблспажыўсаюза і ДВА "Віцебскхарчпрам", а таксама на заводы Мінскай вобласці. Продаж бярозавіку насельніцтву пакуль ідзе не вельмі актыўна: усяго рэалізавана 112 т, з іх 50 т - Віцебскім лесгасам. Кошт напою складае Br220-250 за літр.
"Нарыхтоўка соку будзе весціся да канца месяца. Аднак ужо ў бліжэйшыя дні лесгасы рэгіёна плануюць цалкам забяспечыць патрэбы ў ім прадпрыемстваў вобласці", - адзначыў Алег Грыцкевіч.-0-