Лясгасы Віцебскай вобласці прапануюць навагоднія букеты і блакітныя елкі ў кадках
2 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Елачныя базары пачнуць сваю працу ў Віцебскай вобласці з 19 снежня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў вядучы інжынер пабочнага карыстання лесам і падсобнай сельскай гаспадаркай Віцебскага абласнога лесагаспадарчага аб'яднання Алег Грыцкевіч.
У абласным цэнтры ўжо вызначаны 17 кропак гандлю і па адной у кожным раённым цэнтры. Не давядзецца далёка ездзіць за лясной прыгажуняй і жыхарам буйных сёл і вёсак. У гэтых населеных пунктах будзе праводзіцца выязны гандаль.
Усяго сёлета лесхозы Віцебскай вобласці маюць намер рэалізаваць 50 тыс. елак, што на 10 тыс. штук больш, чым летась. Планаваная выручка ацэньваецца ў суму каля Br300 млн. Кошт галоўнага атрыбута навагодняга свята ў сярэднім складзе Br8 тыс.-Br10 тыс. Пры гэтым у лясніцтвах, якія будуць працаваць у перадсвяточныя дні і ў выхадныя, набыць іх можна будзе танней (без гандлёвых надбавак). Маштабныя распродажы елак разам з прамысловымі і харчовымі таварамі запланаваны ў Віцебску на 24 і 30 снежня.
Акрамя традыцыйных зялёных елак, на базарах пакупнікам будуць прапанаваны навагоднія букеты з сасновых і елкінавых галінак з шышкамі. Іх кошт складзе каля Br2 тыс. Гэта прапанова лесхозаў абумоўлена леташнім попытам, адзначыў суразмоўца.
Знойдзена альтэрнатыва і штучным елкам. Іх цалкам могуць пацесніць блакітныя елкі ў кадках, якія прывязе Глыбоцкі доследны лесгас. Элітныя лясныя прыгажуні прынясуць у дом сапраўдную атмасферу свята, не будуць асыпацца і цалкам зносна могуць правесці зімоўку на балконе да вясновай пасадкі.
У першы дзень працы елачных базараў заступяць на службу і рэйдавыя групы лесхозаў. Строга кантраляваць несанкцыянаваную высечку дрэў будуць ва ўсіх лясніцтвах аж да самага свята, падкрэсліў Алег Грыцкевіч.-0-