Лясгасы Віцебскай вобласці нарыхтавалі каля 6 т бярозавага соку
Віцебшчына яшчэ не цалкам сустрэла паўнавартасную вясну, нягледзячы на пачатак красавіка на календары. Толькі ў паўднёвых раёнах вобласці стартаваў збор бярозавіку. Работнікі лесу нарыхтавалі ўжо каля 6 т гэтага экалагічна чыстага прадукту, з якіх 3,6 т рэалізавалі насельніцтву. "Масавая нарыхтоўка соку пачнецца, калі сярэдняя тэмпература паветра днём і ноччу будзе вагацца ад трох да шасці градусаў вышэй за нуль. Пакуль нарыхтоўка бярозавіку ідзе кропкава. Асноўны спажывец, на які мы нацэлены, - гэта насельніцтва вобласці, так як прадпрыемстваў, якія перапрацоўваюць гэты прадукт, у нас у рэгіёне засталося ўсяго два - Талачынскі кансервавы завод і філіял "Цеплічны" РУП "Віцебскэнерга". Ад іх ужо паступілі заяўкі на пастаўку па 20 т соку для кожнага з прадпрыемстваў", - распавёў інжынер аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Віцебскага ВГВЛГА Дзмітрый Швыдрык.
Па заяўках некаторых прадпрыемстваў ці жыхароў вобласці бярозавік рэалізуюць у спецыяльнай тары - каністрах па 5 л і 6 л. Лясгасы закупілі іх ужо каля 7 тыс. штук, а гэта на аб'ём парадку 35 т.
Таксама Дзмітрый Швыдрык адзначыў, што набыць бярозавік жыхары вобласці змогуць непасрэдна ў лясніцтвах і літаральна з лесасекі, толькі што сабраны. На самавывазе можна зэканоміць і заплаціць за літр у сярэднім 39 капеек, а ўжо ў месцах продажу прадукту - прыкладна на 10 капеек больш, прычым калі ў сваю тару.
У 2021 годзе лясгасы Віцебскай вобласці рэалізавалі каля 355 т бярозавіку, з іх насельніцтву звыш 304 т і больш за 50 т прадпрыемствам. Таксама была прададзена амаль 21 т соку ў 5- і 6-літровым тары для аб'ектаў рознічнага гандлю.