Лясгасы Віцебскай вобласці нарыхтавалі першую партыю бярозавіку

28 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Першая партыя бярозавіку нарыхтавана ляс­гасамі Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА вядучы інжынер пабочнага карыстання лесам і падсобнай сельскай гаспадаркай Віцебскага абласнога вытворчага леса­гаспадарчага аб'яднання (АВЛГА) Алег Грыцкевіч. Спрыяльныя ўмовы надвор'я, якія ўстанавіліся на мінулым тыдні, дазволілі Глыбокскаму і Пастаўскаму ляс­гасам першымі ў сістэме АВЛГА рэгіёна прыступіць да нарыхтоўкі бярозавіку. Нарыхтаваная імі першая партыя напою аб'ёмам каля 7 т адпраўлена ў ААТ "Купцоў" (былы Глыбокскі кансервавы завод). Усяго гэтай вясной на перапрацоўчыя прадпрыемствы Віцебскага абл­потребсаюза і ДВА "Віцебск­харчпрам" ляс­гасы вобласці паставяць 1,9 тыс. т напою. Агульны аб'ём нарыхтоўкі складзе 2,5 тыс. т - менавіта столькі было сабрана соку ў мінулым годзе пры плане 1,8 тыс. т. Па ўжо заключаных дагаворах 600 т соку будуць адгружаны ААТ "Савушкін прадукт", Барысаўскаму кансерваваму заводу і Мінскаму заводу безалкагольных напояў. Насельніцтву ляс­гасы плануюць рэалізаваць 50 т напою. Кошт за 1 л складзе Br780. Пры гэтым Бегамльскі ляс­гас выступіў з ініцыятывай арганізаваць на аўтадарозе Віцебск-Мінск кропку продажу бярозавіку. У цяперашні час дадзенае пытанне прапрацоўваецца з удзелам спецыялістаў санэпідслужбы, удакладніў Алег Грыцкевіч. Адначасова жыхары рэгіёну могуць і самастойна нарыхтаваць вясновы напой, звярнуўшыся ў мясцовыя ляс­гасы або лясніцтвы. Работнікі лясной аховы правядуць з жадаючымі інструктаж і вызначаць месца для падсочкі бяроз. За несанкцыянаваную падсочку дрэў штраф складае для фізічных асоб ад 4 да 35 базавых велічынь, юрыдычных асоб - да 500 базавых велічынь (у цяперашні час базавая велічыня складае Br35 тыс., з 1 красавіка яна павысіцца да Br100 тыс.).-0-