Чатыры банкі ў Беларусі прадастаўляюць льготныя крэдыты на школьныя тавары
11 жніўня, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Ільготныя крэдыты на школьныя тавары прадастаўляюць у Беларусі чатыры банкі. Пра гэта паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення арганізацыі спажывецкага рынку нехарчовых тавараў Міністэрства гандлю Ніна Пашко, каментуючы пастанову Савета Міністраў №1052 ад 6 жніўня 2011 года.
Размова ідзе пра Беларусбанк, Белінвестбанк, Белаграпрамбанк і Белпрамбудбанк.
Ніна Пашко адзначыла, што ільготныя крэдыты выдаюцца абсалютна ўсім катэгорыям грамадзян без выключэння. Выдача крэдытаў ажыццяўляецца пад 10% на тэрмін да трох гадоў.
Ільготныя крэдыты можна атрымаць на набыццё верхняга адзення для школьнікаў, дзіцячага абутку, ранцаў, вучнёўскіх заплечнікаў і моладзевых сумак. Карысная інфармацыя для спажыўца аб атрыманні ільготных крэдытаў размешчана на сайце Минторга і банкаў.-0-