Пераважнае права на атрыманне льготных крэдытаў на жыллё ў 2015 годзе будуць мець ваеннаслужачыя і шматдзетныя сем'і

Льготные кредиты на жилье в 2015 году будут получать в первую очередь военнослужащие и многодетные семьи

– На наступны год вызначыліся так: з 2,5 млн кв. м жылля, якія плануецца пабудаваць з дзяржпадтрымкай, палова будзе будавацца для льготнікаў. Другую частку з улікам недахопу танных крэдытных рэсурсаў дзяржава будзе падтрымліваць, змяншаючы кошт крэдытных ставак банкаў напалову стаўкі рэфінансавання. Астатняе грамадзянін будзе плаціць сам. Стаўка па такіх крэдытах у сярэднім павінна скласці 15-16% гадавых. Спадзяемся, што з часам яна будзе зніжацца, – сказала на сустрэчы з калектывам 11-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова. Яна таксама нагадала, што Нацбанк сумесна з Мінэканомікі, Мінбудархітэктуры, Мінфінам распрацоўвае дзяржаўную сістэму будзберажэнняў: «Мінімум тры гады грамадзянін будзе сам збіраць грошы ў банку пад стаўку, якая кампенсуе рост коштаў у будаўніцтве жылля. На астатнюю частку – 75% – яму прадастаўляецца льготны крэдыт. Скарыстацца сістэмай змогуць льготнiкi, магчыма, тыя, хто мае патрэбу».

"Віцебскія весці"