Ільготныя крэдыты ў беларускіх рублях на набыццё айчынных тавараў змогуць атрымліваць усе ахвотныя

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе ахвочыя змогуць атрымліваць льготныя крэдыты ў беларускіх рублях на спажывецкія патрэбы для набыцця ў гандлёвых арганізацыях беларускіх тавараў па пераліку, які зацвярджаецца пастановай Савета Міністраў. Такая норма змяшчаецца ў падпісаным 12 сакавіка Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Указе №152 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2009 г. №371". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Раней у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2009 года №371 "Аб льготным спажывецкім крэдытаванні" такое права было прадастаўлена толькі малазабяспечаным грамадзянам. Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-