Ільготны рэжым працы аграсядзіб можа быць прадоўжаны да 2020 года

22 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Ільготны рэжым працы аграсядзіб можа быць прадоўжаны да 2020 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віктар Янкавенка. Сёння ён прымаў удзел у пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, прысвечаным развіццю інфраструктуры турызму ў рэгіёне. Па словах Віктара Янкавенкі, Мінспорту рыхтуе праект указа, у якім прапануецца яшчэ на 10 гадоў, да канца 2020 года, прадоўжыць спрошчанае падаткаабкладанне ў памеры адной базавай велічыні для ўладальнікаў аграсядзіб, не патрабуючы пры гэтым ад іх рэгістрацыі ні ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, ні ў якасці юрыдычнай асобы. Белаграпрамбанк таксама плануе працягнуць сваю праграму па льготным крэдытаванні агратурызму. "Гэтыя меры дазволяць стабільна працаваць сельскаму турызму, а значыць, будуць спрыяць развіццю сельскіх тэрыторый", - упэўнены суразмоўца. Па дадзеных Мінспорту і турызму за студзень-жнівень бягучага года, у Беларусі свае паслугі прапануюць 737 сядзіб. Іх доля ў агульным аб'ёме турыстычных паслуг пакуль складае 1%. -0-