Льготны рэжым працы аграсядзіб у Беларусі можа быць прадоўжаны да 2020 года

18 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Ільготны рэжым працы аграсядзіб у Беларусі можа быць прадоўжаны да 2020 года. Аб гэтым паведаміў сёння ў Віцебску на нарадзе аб узаемадзеянні беларускіх і расійскіх міністэрстваў і ведамстваў па развіцці турызму, фізічнай культуры і спорту ў межах Саюзнай дзяржавы дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віктар Янкавенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Мінспорту рыхтуе праект указа, у якім прапануецца да канца 2020 года прадоўжыць спрошчанае падаткаабкладанне ў памеры адной базавай велічыні для ўладальнікаў аграсядзіб, пры гэтым не патрабуючы ад іх рэгістрацыі ні ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, ні ў якасці юрыдычнай асобы. Прэферэнцыі будуць распаўсюджвацца як на ўладальнікаў аграсядзіб, якія маюць да 10 спальных месцаў (раней дзейнічала абмежаванне да 5 спальных месцаў), так і на агратурыстычныя комплексы, якія дзейнічаюць пры сельгаспрадпрыемствах. Белаграпрамбанк таксама плануе працягнуць сваю праграму па льготным крэдытаванні агратурызму. "Гэтыя меры дазволяць стабільна працаваць сельскаму турызму і, такім чынам, будуць спрыяць развіццю сельскіх тэрыторый", - упэўнены Віктар Янкавенка. Цяпер у Беларусі дзейнічаюць 834 аграсядзібы і 1392 агратурыстычныя комплексы пры СПК.-0-