Ільготы па маёмасных падатках на Br10,3 млрд. прадастаўлены жыхарам Віцебскай вобласці ў бягучым годзе

28 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Ільготы па выплаце маёмасных падаткаў на суму Br10,3 млрд. прадастаўлены жыхарам Віцебскай вобласці ў 2010 годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах. У бягучым годзе агульная сума налічаных маёмасных падаткаў з фізічных асоб склала звыш Br20 млрд., пры гэтым фактычна ў бюджэт паступіць Br9,7 млрд., або каля 48%. Астатняя частка прыпадае на грамадзян, якія вызвалены ад выплаты маёмасных падаткаў у адпаведнасці з заканадаўствам, у тым ліку амаль 120 плацельшчыкам ільготы прадастаўлены мясцовымі органамі ўлады. Прыняцце мясцовымі органамі ўлады рашэнняў аб павелічэнні ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, устанаўленне каэфіцыентаў якасці асяроддзя дазволіла забяспечыць дадатковае паступленне ў бюджэт маёмасных падаткаў на суму амаль Br4 млрд. Усяго на падатковым уліку ў вобласці знаходзіцца 319 тыс. плацельшчыкаў падатку на нерухомасць і больш за 338 тыс. плацельшчыкаў зямельнага падатку, што складае звыш чвэрці насельніцтва Віцебшчыны. У параўнанні з 2009 годам колькасць плацельшчыкаў маёмасных падаткаў павялічылася больш чым на 7 тыс. чалавек, а колькасць улічаных аб'ектаў па гэтых плацяжах вырасла амаль на 20 тыс. Абласная падатковая інспекцыя нагадвае аб неабходнасці разлічыцца з бюджэтам да 15 лістапада ўсім грамадзянам, якія маюць ва ўладанні, уласнасці альбо арэндзе зямельныя ўчасткі, домаўладанні, дачныя домікі, гаражы і іншыя аб'екты нерухомасці і не вызвалены ў адпаведнасці з заканадаўствам ад выплаты гэтых падаткаў.-0-