Асабісты прыём, сустрэча з працоўнымі калектывамі і падрыхтоўка да фестывалю «Вытокi»: Ігар Сяргеенка з рабочым візітам у Віцебскай вобласці
Цэнтр забяспечвае дзейнасць больш як 50 арганізацый, яго праца адпавядае прад'яўленым патрабаванням. Падчас візіту ўстанове быў перададзены аўтамабіль «Газэль».
Затым спікер Парламента правёў сустрэчу з калектывам раённай газеты «Браслаўская зорка», абмеркаваў пытанні асвятлення жыцця рэгіёна і краіны ў цэлым.
Наступным пунктам працоўнага дня стаў прыём грамадзян. На яго не толькі са сваімі праблемамі, але і словамі падзякі ў вырашэнні асабістых праблем да Ігара Сяргейнкі звярнуліся 10 чалавек. Пытанні тычыліся самых розных сфер жыцця – зямельныя, працаўладкаванне, выкарыстанне электраэнергіі і газу для ацяплення, якасць мабільнай сувязі. Да прыкладу, у адной з бліжэйшых да райцэнтра вёсак надзвычай нізкая якасць мабільнай сувязі. Сотавы аператар з сітуацыяй знаёмы, але пытанне застаецца адкрытым. Ігар Сяргейнка паабяцаў разабрацца ў сітуацыі.
- Пытанне якасці мабільнай сувязі становіцца актуальным ва ўсіх раёнах нашай краіны, як і выкарыстанне электрычнасці і газу для ацяплення і прыгатавання ежы, зямельныя пытанні. Такіх пытанняў, якія б не вырашаліся па віне раённага выканаўчага камітэта, я не ўбачыў. Некаторыя пытанні былі вырашаны адразу на месцы, некаторыя ўзяты на кантроль, - сказаў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Працоўная паездка была працягнута ў Пастаўскім раёне, дзе Ігар Сяргейнка пракантраляваў ход будаўніцтва раённай бальніцы і падрыхтоўку да правядзення спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокi».