Лідэраў новага пакалення выберуць сёння актывісты БРСМ Віцебскай вобласці

16 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Лідараў новага пакалення выберуць сёння на абласным конкурсе актывісты БРСМ Віцебскай вобласці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА выконваючая абавязкі першага сакратара Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Людміла Капранава. Мерапрыемства адбудзецца ў Віцебскім абласным аб'яднанні па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі. У спаборніцтве прымуць удзел пераможцы шасці рэгіянальных тураў конкурсу, якія ахапілі ўсе раёны вобласці. Ім трэба будзе прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, лідарскія якасці характару, захапленні і таленты ў конкурсах "Лідар - новае пакаленне" (візітоўка ў сцэнічнай форме), "Экспромт", "Гістарычная віктарына". Акрамя таго, канкурсантам трэба будзе правесці прэзентацыю праекта "Мы - спадчыннікі Перамогі!", прысвечанага 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Па выніках спаборніцтва ўсе ўдзельнікі будуць узнагароджаны памятнымі падарункамі і дыпломамі, а пераможцы ўвойдуць у залаты рэзерв лідараў. Конкурс закліканы садзейнічаць фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі, маральных ідэалаў членаў БРСМ. Яго правядзенне дапаможа выявіць ініцыятыўную, творчую моладзь і павысіць эфектыўнасць дзейнасці школьнага самакіравання, упэўнена Людміла Капранава.-0-