Лідзія Ярмошына распавяла пра новацыі выбарчай парламенцкай кампаніі-2019

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына распавяла ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё аб новаўвядзеннях, якія будуць выкарыстаны на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

Адно з новаўвядзенняў датычыцца галасавання людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. "Гэта, дарэчы, цяпер прымяняецца і ў іншых дзяржавах. Для калясачнікаў, якія будуць галасаваць на выбарчых участках, а не на даму, будуць прадугледжаны спецыяльныя месцы для галасавання: нізкія парты або сталы, каб чалавек мог заехаць у кабіну на калясцы, альбо будзе спецыяльны стол побач з камісіяй з выгарадкай, што дазволіць прагаласаваць, седзячы ў зручным становішчы. Акрамя гэтага, мы ўжо пагаднілі з нашымі тэлекампаніямі магчымасць субтытравання выступленняў кандыдатаў у дэпутаты, каб тэксты маглі прачытаць людзі з парушэннямі слыху. Зразумела, будуць абавязкова, як і раней, прадугледжвацца трафарэты для самастойнага галасавання сляпых грамадзян. Будуць прадастаўляцца лупы для слабавідушчых", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

На ўсёй тэрыторыі краіны таксама будзе дзейнічаць дадатак да мабільных тэлефонаў. 

"Гэта пасля ўтварэння участкаў, за 60 дзён да выбараў, дзе выбаршчык, набраўшы свой адрас, атрымае адказ аб тым, дзе знаходзіцца яго выбарчы ўчастак, які ў яго выбарчы акруга. Такім чынам, ужо потым ён можа ў электронным выглядзе паглядзець, пошукаць у інтэрнэце, дадаткова даведацца пра сваіх кандыдатаў у дэпутаты, якія будуць ісці па гэтай акрузе", - падкрэсліла старшыня Цэнтрвыбаркама.

БелТА.