Ліквідацыя Гарадоцкага падземнага пахавання непрыдатных пестыцыдаў пачнецца ў 2013 годзе
Ліквідацыя Гарадоцкага падземнага пахавання непрыдатных пестыцыдаў пачнецца ў 2013 годзе, паведаміў журналістам старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Руслан Вінакураў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Нацыянальным планам выканання абавязацельстваў, прынятых Рэспублікай Беларусь па рэалізацыі палажэнняў Стакгольмскай канвенцыі аб стойкіх арганічных забруджвальніках на 2011-2015 гады, на працягу двух бліжэйшых гадоў павінны быць праведзены работы па ліквідацыі Гарадоцкага падземнага пахавання непрыдатных пестыцыдаў. Арыентыровачна ў ім захоўваецца звыш 400 т сумесей пестыцыдаў.
У бліжэйшы час камітэт вызначыць парадак правядзення работ, адказных выканаўцаў, аб'екты часовага захоўвання пераўпакаваных непрыдатных пестыцыдаў, адказных за бяспечнае захоўванне. Па папярэдніх разліках, на рэалізацыю гэтага праекта патрабуецца Br15 млрд.